Пастало́ва (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 18 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя У 1563 годзе ў Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Малецкага, працаваў каралеўскі вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 года ў Равяціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін.

Найноўшы час У 1905 годзе — в. Пастолава. З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы. У 1924 годзе вёска ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства. З 1932 года ў Малецкай гміне.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 15 воінаў-землякоў. З 14 красавіка 1960 года ў Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Прагрэс».

Планіроўка Планіровачна складаецца з двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, якую ў заходняй частцы перасякае аўтадарога, ва ўсходняй да яе прымыкае завулак.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 56 двароў, 321 жыхар. XX стагоддзе: 1905 — 321 жыхар. 1924 — 31 будынак, 136 жыхароў. 1970 — 222 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 39 двароў, 75 жыхароў.

Вядомыя асобы Сцяпан Фёдаравіч Карповіч (нар. 1955) — беларускі архітэктар.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Малецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна