Барму́ты (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 15 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Назва У "Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі" 1563 г. згадваецца як Бармутавічы, тут фіксавалася прозвішча Бармутовіч. У суседняй вёсцы Галіцы былі прозвішчы Бармута, БармутоўскіРевизия Кобринской экономии, составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегою. Вильно, 1876. С. 254, 256.. Ёсць латышскае прозвішча Barmutahttps://uzvardi.lv/surname/653206. Мяркуецца ад старажытнабалцкага двухасноўнага імені тыпу Bar-mutas.
Гісторыя Узгадваецца пад назвай Бармутовічы ў 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і Блудзенскага войтаўства.
У канцы XIX ст. ў Равяціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Вяскоўцы былі аб'яднаны ў Бармуцкае сельскае таварыства і ў 1890 годзе апрацоўвалі 500 дзес. зямлі, дзейнічаў хлебазапасны магазін.
З 1915 года вёска акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпеня—жніўні 1920 года на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1924 года вёска ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 26 будынкаў. У сярэдзіне 1920-х гг. у ёй былі створаны камсамольская арганізацыя, гурток «Грамады». 27 лютага 1932 года далучана да Малецкай гміны.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Равяціцкім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук фашыстаў загінулі 26 жыхароў вёскі, не вярнуліся з фронту 13 воінаў-землякоў.
З 16 ліпеня 1954 года ў Сігневіцкім сельсавеце. У 1970 годзе ў калгасе «Запаветы Леніна».
Планіроўка Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы з двухбаковай забудовай, арыентаванай з поўначы на поўдзень.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 58 двароў, 336 жыхароў. XX стагоддзе: 1905 — 204 жыхары. 1924 — 179 жыхароў. 1940 — 75 двароў, 405 жыхароў. 1959 — 79 двароў, 262 жыхары. 1970 — 175 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 17 двароў, 26 жыхароў.
Славутасці У цэнтры вёскі пахаваны савецкія грамадзяне, якіх загубілі фашысцкія акупанты ў 1942—44 гг.; на іх магіле ў 1967 годзе пастаўлены абеліск. Абеліск на магіле М. Я. Вячоркі (1948; па іншых звестках, 1958).
Вядомыя асобыя Марцін Якаўлевіч Вячорка — грамадскі дзеяч, вязень канцлагера Картуз-Бяроза, дзе быў закатаваны.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сігневіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна