Пузі́. Сустракаецца таксама варыянт Пузе́ (, ) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Стрыгінскага сельсавета. Размешчана за 25 км ад Бярозы, за З1 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя Паводле перапісу 1897 года вёска ў Пескаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы.

З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1924 года вёска ў Пескаўскай гміне Косаўскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Высокаўскім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі ў вёсцы 6 жыхароў.

З 1954 года ў Перасудавіцкім сельсавеце. Паводле перапісу 1959 года — сяло і хутар. Паводле перапісу 1970 года — у саўгасе «Белаазёрскі». У 1977 годзе сельсавет перайменаваны ў Высокаўскі. З 26 лютага 2002 года ў Стрыгінскім сельсавеце.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 45 двароў, 282 жыхары. XX стагоддзе: 1905 — 300 жыхароў. 1924 — 44 будынкі, 274 жыхары. 1940 — 58 двароў, 337 жыхароў. 1959 — у сяле — 34 гаспадаркі, 165 жыхароў, на хутары — 7 гаспадарак, 30 жыхароў. 1970 — 289 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 44 двары, 70 жыхароў.

Вядомыя асобы Васілій Мікалаевіч Дземідовіч (нар. 1961) — беларускі палітык.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Стрыгінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бярозаўскага раёна