Бяроста — пругкі і водаўстойлівы вонкавы слой кары бярозы.

З бяросты атрымліваюць дзёгаць (сухой перагонкай), смалу (апрацоўкай азотнай кіслатой або спірта-шчолачнай экстракцыяй), сажу (спальваннем пры няпоўным доступе паветра). Здаўна выкарыстоўвалася для вырабу асобных рэчаў хатняга ўжытку і як матэрыял для пісьма.

Гл. таксама Берасцяныя вырабы

Літаратура

Катэгорыя:Бярозавыя Катэгорыя:Раслінная сыравіна