Дом Гамбрынус () — помнік архітэктуры ў горадзе Шопран, Венгрыя. Размешчаны на Цэнтральнай плошчы (Fő tér 3).

Дом у гатычным стылі пабудаваны загадам венгерскага караля Жыгімонта Люксембурга ў 1422 годзе. Да 1496 года будынак быў гарадской ратушай.

Цяпер архітэктура дома спалучае стылі готыкі, барока, ракако і рэнесансу. У браме — гатычныя нішы для сядзення. На фасадзе будынка можна сярэднявечныя кансолі.

У XV стагоддзі ў доме пісар Янаш Гугельвейт напісаў так званыя «Шопранскія кветкі», іх рукапіс цяпер захоўваецца ў гарадскім архіве.

Каркас уваходу 1620 года пабудовы вытанчана дэкарыраваны. Рэшткі арачнай брамы можна ўбачыць і цяпер. У пачатку XVII стагоддзя будынак перабудаваны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Шопран Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Венгрыі Катэгорыя:Збудаванні Венгрыі ў гатычным стылі Катэгорыя:1422 год у Еўропе