Герб Іспаніі — вядомы на працягу ўсёй гісторыі краіны. На ім прадстаўленыя ўсе каралеўствы, якія аб'ядналіся ў сучаснай Іспаніі: Кастылія прадстаўленая замкам; Леон, Астурыя і Галісія — львом; Арагон, Каталонія і Балеарскія астравы — чатырма чырвонымі палосамі на залатым фоне; Навара — у выглядзе ланцугоў; Андалусія намаляваная ў выглядзе граната, бо ў Іспаніі ён расце ў асноўным толькі на землях Гранады — апошняй мусульманскай дзяржавы, захопленай хрысціянскімі каралямі падчас Рэканкісты; гербавая лілія ўяўляе караля і яго сям'ю, а карона, вянчаючая герб, — знак таго, што Іспанія — каралеўства; калоны сімвалізуюць Гераклавы Слупы, так раней звалі Гібралтар, які ў свой час лічыўся краям свету. Цікава адзначыць, што ўсім вядомы знак долара — гэта тыя самыя Гераклавы Слупы, абвітыя стужкай.

Дэвіз «Plvs Vltra» — (Да адкрыцця Амерыкі Калумбам: Non Plvs Vltra — , таму што Гераклавы слупы лічыліся канцом свету).

Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Іспаніі Катэгорыя:Гербы Іспаніі