Аўцюкі́́ — вадасховішча ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Закованка, за 12 км у напрамку на ўсход ад горада Калінкавічы, прыкладна за 1 км ад вёскі Малыя Аўцюкі.
Вадасховішча створана ў 1980 годзе. Наліўное. Напаўняецца за кошт сцёку ракі Закованка і меліярацыйных каналаў. Плошча паверхні вадасховішча 0,62 км². Даўжыня каля 0,9Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ. Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (каля 1,5) км, найбольшая шырыня 0,84 (0,4) км. Найбольшая глыбіня каля 4,3 м. Сярэдняя глыбіня 3,09 м. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Аб’ём вады каля 1,9 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2,7 м. Найбольшая вышыня плаціны складае 7 м, яе даўжыня 3,062 км, шырыня па грэбню 4,5 м. Дно вадасховішча пясчанае.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ. Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Вадасховішчы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Калінкавіцкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1980 годзе