Булга́ры (, , , , ) — плямёны, якія засялялі з IV стагоддзя стэпы Паўночнага Прычарнамор'я да Каспія і Паўночнага Каўказа і мігравалі ў 2-й палове VII стагоддзя часткова ў Падунаўе, а пазней у Сярэдняе Паволжа і шэраг іншых рэгіёнаў.

Удзельнічалі ў этнагенезе такіх сучасных народаў, як балгары, татары, чувашы, башкіры, балкарцы, карачаеўцы, і перадалі сваё імя дзяржаве Балгарыя. У сучаснай гістарыяграфіі выкарыстоўваюцца таксама тэрміны протабалгары, прабалгары, старажытныя балгары.

Катэгорыя:Цюркскія народы