На́лэнч () — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з XIV ст., у Вялікім Княстве Літоўскім — пасля Гарадзельскай уніі 1413 года. Гербам карысталіся каля 400 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Малахоўскія, Машынскія, Рачынскія, Чарнкоўскія.
Апісанне У чырвоным полі выява сярэбранай круглай павязкі, якая звязана ўнізе; клейнод — над прылбіцай з каронай жаночая постаць у чырвонай сукенцы і з сярэбранай павязкай на галаве, трымаецца рукамі за аленевы рогі. Першапачаткова павязка на шчыце не была звязана.
Спасылкі
Катэгорыя:Прыватнаўласніцкія гербы Катэгорыя:Гербы паводле алфавіта Катэгорыя:Гербы Гарадзельскай уніі