Мало́е Гаро́дна — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 40 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 5 км на поўнач ад вёскі Халамер'е, у басейне ракі Чарнец.

Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,82 км, найбольшая шырыня 0,19 км. Найбольшая глыбіня 5,5 м, сярэдняя — 3,31 м. Даўжыня берагавой лініі 1,99 км. Аб’ём вады ў возеры 0,4 млн м³. Плошча вадазбору 2 км².

Схілы катлавіны вышынёй на поўдні да 5 м, на поўначы да 15 м, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на поўдні нізкія. Дно сапрапелістае. Злучана ручаём з возерам Вялікае Гародна, выцякае ручай у раку Чарнец.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна