Аглюцінаты́ўныя мо́вы (ад — прыклейваць) — мовы, у якіх словы і іх формы ўтвараюцца пераважна праз аглюцінацыю (спалучэнне граматычна адназначных афіксаў з нязменным коранем).
Напрыклад, у цюркскіх мовах -lar- суфікс множнага ліку: «воблака», bulutlar «воблакі»; «піла», аралар «пілы».
Характэрныя рысы аглюцінатыўных моў — стандартная парадыгма словазмянення, адсутнасць унутранай флексіі, адназначнасць афіксаў, фіксаваны націск, строгі парадак слоў і інш.
Да аглюцінатыўных моў адносіцца вялікая колькасць моў Азіі і Еўропы (цюркскія, фіна-ўгорскія, мангольскія, тунгуса-маньчжурскія, японская, карэйская і інш.), Акіяніі (папуаскія, інданезійскія, мікранезійскія), Афрыкі (банту, мандэ, бантоідныя).
Літаратура Аглюцінатыўныя мовы // С. 77.
Спасылкі
Катэгорыя:Лінгвістычная тыпалогія Катэгорыя:Марфалогія мовы Катэгорыя:Сінтэтычныя мовы