Дэматы́чнае пісьмо́ — позні від егіпецкага пісьма для хуткага запісу на папірусе вялікіх тэкстаў.
Дэматычнае пісьмо прыйшло на змену іератычнаму пісьму каля 6—7 ст. да н.э. і заставалася пісьмом егіпцян да З ст. н.э., калі змянілася копцкім пісьмом і значэнне іерогліфаў было забыта.
У 1799 г. каля горада Разета (дэльта Ніла) знойдзены т.зв. Разецкі камень, на якім былі высечаны два іерагліфічныя надпісы і адзін на старажытнагрэчаскай мове; адзін з іерагліфічных надпісаў выкананы манументальнымі іерогліфамі, другі — дэматычным пісьмом. У 1822 г. французскі вучоны Ж. Ф. Шампальён расшыфраваў іх і прыйшоў да высновы, што дэматычнае пісьмо максімальна набліжана да фанетычнага пісьма і складаецца з 3 відаў знакаў: ідэаграфічных, фанетычных і дэтэрмінатываў.
Літаратура Дэматычнае пісьмо // С. 348. Павленко Н.А История письма. 2 изд. Мн., 1987.
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыя пісьма Катэгорыя:Старажытныя пісьменнасці Блізкага Усходу і Міжземнамор’я Катэгорыя:Кансанантныя пісьменнасці Катэгорыя:Фонаідэаграфічныя пісьменнасці Катэгорыя:Егіпецкае пісьмо Катэгорыя:Дэшыфроўка забытых пісьменнасцей