Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Воўчын Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. У цэнтры вёскі, абкружана бутавай агароджай.
Гісторыя Пабудавана ў 18 ст., перабудавана ў 1841 годзе. У 1903 годзе ўзведзена драўляная царкоўнапрыходская школа. Прыпісная могілкавая Уладзімірская капліца.
Архітэктура
Помнік архітэктуры з рысамі барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, па цэнтры якога ўзведзена цыбулепадобная галоўка. Над нізкім прытворам надбудавана трох'ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца, завершаная макаўкай. З усходу прыбудавана прамавугольная ў плане апсіда пад вальмавым дахам і нізкая рызніца. Фасады члянёны арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках і на скругленых вуглах. Барочная аснова храма праглядаецца ў пластычнай трактоўцы аб'ёмаў, вытанчаных архітэктурных абломах, магутным канструкцыйным рашэнні. «Рускі стыль» прыўнёс элементы драўлянай царкоўнай архітэктуры.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Воўчын Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Камянецкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая