Мажэ́йкі (, ) — вёска ў Беларусі, у Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўлянскага сельсавета.
Назва У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. паблізу, сярод камянецкіх баяраў згадваецца "Можеико Тишъковичъ"Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Мінск, 2003. С. 99.. Ёсць літоўскія прозвішчы Mažeika, Mažeikishttps://pavardes.lki.lt/?pv=507351f2dd050553af71a84039270d7b.
Аналагічна, недалёка ад Мажэек (адразу на поўдні ад Седружы) яшчэ на польскай карце 1933 г. пазначаная Скіндэраўка (польск. Skinderowka), а ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г. сярод тых жа камянецкіх баяраў згаданая "Станиславовая Скиндиревича" (меркавана, удава). Нават яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя ў Камянцы і побач (Відамля, блізка Скіндэраўкі) фіксуецца прозвішча Скіндэрhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM4-DVDR?i=273&cc=4158550&cat=781978. Ёсць літоўскія прозвішчы Skinderas, Skinderіshttps://pavardes.lki.lt/?pv=b4233aea93ab6e1f5f37c0f55ba6c0a3, латышскае Skindershttps://uzvardi.lv/surname/775443, якія ад старажытнага двухасноўнага балцкага імені Skin-derasZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 135..
Спасылкі
Катэгорыя:Крыўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жабінкаўскага раёна