Ракі́тніца (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Ракітніцкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 12 км у напрамку на поўдзень ад горада Жабінка, за 20 км ад Брэста, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка, каля аўтамабільнай дарогі Мінск — Брэст.

Гісторыя З 1939 года ў БССР. Да 4 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Рагозненскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 6 верасня 2000 года ў складзе Пятровіцкага сельсавета, затым цэнтр Ракітніцкага сельсавета. У 2001 годзе 600 жыхароў, 205 двароў.

Насельніцтва

Інфраструктура Брэсцкае абласное ўпраўленне радыё і тэлебачання. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.

Памятныя мясціны Магіла ахвяр фашызму. Курган Памяці ва ўшанаванне памяці воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя асобы Генадзь Фёдаравіч Фядыніч (нар. 1957) — беларускі палітычны і прафсаюзны дзеяч.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ракітніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Жабінкаўскага раёна