Дружы́лавічы (, ) — аграгарадок у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляскавіцкага сельсавета.
Да 2013 года Дружылавічы з'яўляліся цэнтрам Дружылавіцкага сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 26.06.2013 № 287 "Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области".
Гісторыя Вядомы з 1450—1460-х гадоў як цэнтр воласці, выслугі ў караля Казіміра пінскага князя Юрыя Сямёнавіча, які даў з яе дзесяціну ўсяго з Дружылавіч дружылавіцкай Мікалаеўскай царкве, а таксама наданні ў Опалі, Дастоеве, Моталі і Давячоравічах. У 1555 годзе згадваецца гаспадарскі "двор" Дружылавічы, у яго воласць уваходзілі Опаль, Дастоева, Моталь, Давячоравічы. У 1557 годзе праведзена Валочная памера Дружылавіцкай воласці.
Насельніцтва 1999 — 656 чалавек 2009 — 501 чалавек
Славутасці
Свята-Мікалаеўская царква — драўляны праваслаўны храм, помнік народнага дойлідства. Сядзібна-паркавы ансамбль Карпінскіх — сядзібна-паркавы комплекс канца XIX ст.
Мемарыялы Помнік землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну
Спасылкі
Дружылавічы на сайце Radzima.org
Несцярчук. Замкi, палацы, паркi Берасцейшчыны
Катэгорыя:Ляскавіцкі сельсавет (Іванаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Іванаўскага раёна