Анакала́нг () — комплекс мегалітычных помнікаў у цэнтральнай частцы вострава Сумба ў Інданезіі.

Мегалітычныя канструкцыі Акаланг раскіданы па ўсёй тэрыторыі аднайменнай даліны, населенай усходнімі сумба. Звычайна яны месцяцца каля вёсак і ўяўляюць сабою магільні правадыроў. Найбольш вядомы і найлепш даследаваны магільні каля вёскі Кампунг, дзе, згодна легендзе, пахавана князёўна.

Як выявілі вучоныя, найбольш старажытныя мегаліты маглі быць усталяваны ў канцы неаліта. Традыцыя іх узвядзення працягвалася да першай трэці XX ст.

Спасылкі Anakalang Ron Adams, The Megalithic Tradition of West Sumba. Simon Fraser University, 2004

Катэгорыя:Мегаліты Катэгорыя:Гісторыя Інданезіі Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Інданезіі