Фермапільская бітва — 3-дзённая абарона 5 тысячамі грэкаў Фермапільскага перавала (цяпер вобласць Фтыятыда, Сярэдняя Грэцыя) ад праходу 70-тысячнага персідскага войска ў пачатку жніўня 480 г. да н.э. 3 жніўня 480 г. да н.э. персідскае войска падыйшло да Фермапільскай цясніны і стаяла насупраць грэчаскага войска ў перавале без пачатку баявых дзеянняў цягам 4 дзён (3-6 жніўня). Першыя 2 дні бітвы (7-8 жніўня) грэкі ўдавалі ўцёкі ўглыб перавала, дзе разбівалі персаў дробнымі групамі ў рукапашным баі. Уначы на 3-і дзень (9 жніўня) здраднік з бліжэйшага горада правёў 20 тыс. персідскіх салдат па горнай сцяжыне з усходу ў тыл грэчаскага войска. Спартанскі цар Леанід загадаў грэчаскім саюзнікам адступіць без яго дружыны, якая загінула ў той дзень разам з ім пры прыкрыцці адступлення з перавала асноўнай часткі грэчаскага войска.

Першы дзень 7 жніўня 480 г. да н.э., пасля 4 дзён стаяння, Ксеркс загадаў 10 тыс. мідыйскіх і кісійскіх салдат персідскага войска напасці на грэкаў у Фермапільскім перавале. У выніку амаль усе персідскія нападнікі загінулі, бо мелі меншыя чым у грэкаў мячы і шчыты. Грэкі ж бараніліся ў найвузейшай частцы перавала, дзе размяшчалася Факійская сцяна, у паставе фалангі пры дапамозе вялізных круглых бронзавых шчытоў і доўгіх дзідаў. Сярод абаронцаў страты склалі толькі 3 спартанцы. Тады Ксеркс накіраваў у перавал 10 тыс. сваіх , большасць якіх грэкі таксама забілі пры дапамозе тактыкі ўдаванага адступлення.

Другі дзень 8 жніўня Ксеркс накіраваў персідскую пяхоту на захоп Фермапільскага перавала, якая панесла нават большыя страты, чым у 1-ы дзень бітвы. Уначы здраднік з бліжэйшага горада за ўзнагароду паведаміў Ксерксу пра горную сцяжыну ў абыход Фермапільскага перавала і прапанаваў правесці ёй персідскае войска. Тады Ксеркс накіраваў той сцяжынай на ўсход ад перавала 20 тыс. салдат на чале з ваяводам .

Трэці дзень На світанку 9 жніўня (тысяча воінаў), якіх Леанід паставіў ахоўваць выдадзеную Эфіяльтам сцяжыну на ўсход ад Фермапільскага перавала, заўважылі набліжэнне персідскага войска і адступілі на бліжэйшы пагорак. На зары Тырастыяд з горада (вобласць Эолія, дзяржава Ахеменідаў; цяпер Турцыя) паведаміў Леаніду аб пагрозе акружэння. Леанід адразу склікаў , на якой пастанавалі адступіць асноўнымі сіламі ў Афіны для наступнай эвакуацыі гараджан. Для прыкрыцця адступлення грэчаскай пяхоты ад насцігання персідскай конніцай на перавале пакінулі тылавую ахову на чале са спартанскім царом Леанідам агульнай колькасцю ў 1,5 тыс. воінаў. Ранкам Ксеркс накіраваў у перавал 10 тыс. персідскіх салдат у складзе лёгкай пяхоты і конніцы. Грэкі рушылі ім насустрач у шырэйшую частку перавала. У баі загінулі 2 браты персідскага цара Ксеркса ( і ) і спартанскі цар Леанід. Зламаўшы ўсе дзіды, грэкі перайшлі на кароткія мячы. Пасля прыбыцця персідскага падмацавання з рэшткаў «неўміручых» гвардзейцаў грэкі адступілі за Факійскую сцяну на . Тым часам рэшткі тэбанцаў з грэчаскага войска, якіх да бітвы налічвалася 400 воінаў, здаліся ў палон. Разбурыўшы частку Факійскай сцяны, Ксеркс загадаў акружыць Калонскі пагорак. Затым персідскія лучнікі пачалі абстрэл пагорка, у ходзе якога забілі ўсіх яго грэчаскіх абаронцаў.

Ушанаванне

На Калонскім магільным пагорку, дзе загінулі апошнія абаронцы Фермапільскага перавала, пасля грэчаска-персідскіх войнаў паставілі помнік з эпіграмай паэта Сіманіда (556—468 г. да н.э.), які аднавілі 1955 годзе. Таксама на месцы бітвы ўзвялі бронзавую статую спартанскага цара Леаніда з надпісам унізе: «Прыйдзі і вазьмі». На метопах па баках змясцілі батальныя сцэны.

У 1997 г. урад Грэцыі адкрыў на месцы бітвы мармуровую статую з надпісам унізе: «У памяць аб 700 », якія засталіся ў Фермапільскім перавале разам са спартанцамі на 3-і дзень бітвы.

У культуры «Прыйдзі і вазьмі» (480 г. да н.э., за 4 дні да бітвы) — адказ спартанскага цара Леаніда на пісьмовае патрабаванне персідскага цара Ксеркса «Здайце зброю» (1868—1907) — брытанскі гандлёва-марскі кліпер Гімн Калумбіі (1887 г., 9-я страфа) — гімн аўтарства 1-га прэзідэнта адноўленай Рэспублікі Калумбія (1886—1894) «Фермапілы» (1903) — паэма грэчаскага паэта (1863—1933) (1945—1968) — брытанская падводная лодка (1962) — амерыканскі фільм рэжысёра (1898—1964) (1988) — раман італьянскага пісьменніка (нар. 1943) (1998) — раман амерыканскага пісьменніка (нар. 1943) (1998) — комікс амерыканскага пісьменніка Фрэнка Мілера (нар. 1957), які экранізавалі ў 2006 г. і перарабілі ў відэагульню ў 2007 годзе. У 2008 г. на экранізацыю знялі пародыю. (2007) — дакументальны фільм амерыканскага рэжысёра Дэвіда Педруша (нар. 1970)

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Бітвы грэка-персідскіх войн Фермапілы Катэгорыя:480 да н.э. Фермапілы