Афшарыды () — іранская дынастыя туркаманскага паходжанняEncyclopaedia Iranica. NĀDER SHAH. : «Born in November 1688 into a humble pastoral family, then at its winter camp in Darra Gaz in the mountains north of Mashad, Nāder belonged to a group of the Qirqlu branch of the Afšār (q.v.) Turkmen. Beginning in the 16th century, the Safavids had settled groups of Afšārs in northern Khorasan to defend Mashad against Uzbek incursions. »Britannica: Afshārid Turkmen: «Nādr, an Afshārid Turkmen from northern Khorāsān, was eventually able to reunite Iran,» з Харасана, якая кіравала Іранам з 1736 па 1750 год. Дынастыя Афшарыдаў праіснавала да 1796 года, але яе прадстаўнікі кіравалі толькі Харасанам.

Заснавальнік дынастыі — Надзір-шах, выхадзец з племя афшараў, які ў 1736 годзе зрынуў апошняга прадстаўніка дынастыі Сефевідаў і абвясціў сябе шахам Ірана.

Надзір-шах абвясціў дзяржаўнай рэлігіяй сунізм замест шыізму. Ён пачаў вайну супраць Афганістана і заняў Кандагар. У часы кіравання Надзір-шаха Іран адрадзіў сваю былую магутнасць. Пасля яго смерці большая частка тэрыторыі імперыі была падзелена паміж прадстаўнікамі дынастый Зенд і Дурані, тады як Афшарыдам дасталася толькі невялікая дзяржава ў Харасане. Канец дынастыі Афшарыдаў наступіў, калі ў 1796 годзе іх зрынуў Махамед Хан Каджар.

Агузскае племя афшараў, да якога належаў Надзір-шах, прыйшло ў Азербайджан з Туркестана ў XIII стагоддзі. У пачатку XVII стагоддзя персідскі шах Абас Вялікі перасяліў многіх афшараў з Азербайджана ў Харасан для абароны паўночна-ўсходніх межаў сваёй дзяржавы ад узбекаў. Надзір належаў да галіны афшараў «Кірклу»Cambridge History of Iran Volume 7, pp.2-4.

Кіраўнікі дынастыі Афшарыдаў Надзір-шах нар.1688, сын Імам Кулі-бега, вакіл од-Даўла ва наіб ас-Салтанэ Ірана 1732—1736, шаханшах Ірана 1736—1747 Рэза Кулі-хан нар.1719, сын Надзір-шаха, вакіл од-Даўла ва наіб ас-Салтанэ Ірана 1738—1740 Насрала-хан нар.1724, сын Надзір-шаха, вакіл од-Даўла ва наіб ас-Салтанэ Ірана 1740—1747 Алі Адзіл-шах нар.1719, сын Махамед Ібрахім-хана, сына Імам Кулі-бега, шаханшах Ірана 1747—1748 Солтан Ібрахім-шах нар.1724, сын Махамед Ібрахім-хана, сына Імам Кулі-бега, шаханшах Ірана 1748—1749 Шахрох-шах нар.1732, сын Рэза Кулі-хана, шаханшах Ірана 1749—1795, пам.1796

Літаратура M. Ismail Marcinkowski, Persian Historiography and Geography: Bertold Spuler on Major Works Produced in Iran, the Caucasus, Central Asia, India and Early Ottoman Turkey, with a foreword by Professor Clifford Edmund Bosworth, member of the British Academy, Singapore: Pustaka Nasional, 2003, ISBN 9971-77-488-7. Спасылкі

Катэгорыя:Гісторыя Ірана Катэгорыя:Ранні Новы час Азербайджана Катэгорыя:Дынастыі сярэдневяковай Азіі Катэгорыя:Дынастыі ісламскіх кіраўнікоў Катэгорыя:Азербайджанская арыстакратыя Катэгорыя:1736 год у Азіі