Артура Тасканіні (; ) — адзін з найвялікшых італьянскіх дырыжораў, упершыню прадэманстраваў свае здольнасці падчас пастаноўкі «Аіды», Джузэпэ Вердзі, калі яму было 19 год. Яго дакладнасць і слушнасць кампазітарам, зрабілі яго стандартам сучаснага дырыжыравання.
Біяграфія Пасля заканчэння з адзнакай у 1885 годзе кансерваторыі ў Парме, працаваў як віяланчэліст і ўдзельнічаў у адной з оперных груп у Бразіліі. Калі ў Рыа-дэ-Жанэйра, дырыжор яго трупы выйшаў з яе, Тасканінні застаўся весці «Аіду» Вердзі, без усялякай падрыхтоўцы і без партытуры (1886). Пазней у жыцці ён пераадольваў блізарукасць сваёй велізарнай памяццю. Па вяртанні ў Італію, ён быў у аркестры для першай прэзентацыі «Атэла» Джузэпэ Вердзі (1887) і вёў прэм’еры кампазітара Леаванчала «Pagliacci» (1892) і Пучыні «La Boheme» (1896). У 1898 ён стаў галоўным дырыжорам у Ла Скала, Мілан. Кар’ера ў ЗША пачалася ў 1908 г., калі ён апынуўся на 7 год у Метрапалітэн Опера. Пасля ён стаў галоўным дырыжорам у Нью-Ёркскай Філармоніі (1928—1936) а ў 1937 ён стварыў у ЗША сваю NBC — сімфонію, якая была распушчана па яго адстаўцы ў 1954. Яго віталі ў Лондане і Баерскім і Зальцбургскім фестывалі, дзе пазней, пратэстуючы супраць нацызму, ён адмаўляўся з’яўляцца.
Тасканіні збіраў вялізныя аўдыторыі на свае канцэрты. Паколькі ён быў цалкам адданы інтэрпрэтацыі твораў кампазітараў, таго што яны самі напісалі, некаторыя слухачы шукалі аўтарытэтнасці ў яго імпрэзах. Сёння, калі дакладная інтэрпрэтацыя гэта натуральна і заўсёды чакана, праца Тасканіні паказвае яго пэўную цвёрдасць у гэтай справе. Пацвярджэннем яго генія з’яўляецца тое, што мноства запісаў яго імпрэз пакідаюць далёка пасля запісы іншых дырыжораў.
Бібліяграфія Haggin, B. H., Conversations with Toscanini, 2d ed. (1980), and the Musician I Knew (1980); Horowitz, J., Understanding Toscanini (1987); Sachs, Harvey, Toscanini (1978; repr. 1988); Marek, George R., Toscanini (1975); Sachs, Harvey, Toscanini (1978); Taubman, H. H., The Maestro: The Life of Arturo Toscanini (1951; repr. 1977).
Дыскаграфія Beethoven, L. van, Symphonies 1-9, Fidelio, Missa Solemnis; Brahms, J., Symphonies 1-4, Variations on a Theme by Haydn; Debussy, C., La Mer, Images: Iberia; Mendelssohn, F., Incidental Music to «A Midsummer Night’s Dream»; Puccini, G., La Boheme; Schubert, F., Symphonies 8, 9; Schumann, R., Symphony no. 3; Strauss, R., Don Juan, Don Quixote, Till Eulenspiegel; Tchaikovsky, P., Manfred Symphony, Symphony no. 6; Verdi, G., Aida, Falstaff, A Masked Ball, Otello, Requiem, Te Deum, La Traviata.
Літаратура
Юдин Г. Я. Тоскани́ни Артуро // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 583—584. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз.
Спасылкі
Катэгорыя:Пажыццёвыя сенатары Італіі Катэгорыя:Оперныя дырыжоры