Айрацкая мова (айрацкая размоўная, заходнемангольская, тода бічыг: ᡆᡕᡅᠷᠠᡑ ᡘᡄᠯᡄᠨ (трансл. Oyirad kelen), , ) — мангольская мова, распаўсюджаная ў асноўным у Манголіі ды Кітаі. У асноўным з'яўляецца сукупнасцю дыялектаў, на якіх размаўляюць плямёны айратаў, а таксама некаторая колькасць першапачаткова цюркскіх народнасцей.
Кароткі нарыс Навукоўцы разыходзяцца ў меркаваннях адносна статусу айрацкае мовы. Напрыклад, айрацкая мова можа разглядацца ў якасці асобнае мовыПрыкладам, гл. Birtalan 2003: «Паводле нашай класіфікацыі, размоўная айрацкая, з якой выключана калмыцкая, можа разглядацца як больш-менш адзіная мова.» Гл. таксама Sanžeev, 1953. ці як буйны дыялект мангольскае мовыSečenbaγatur et al. 2005.
Калмыцкая мова, з'яўляючыся першапачаткова адным з айрацкіх дыялектаў (дакладней, нашчадкаў некалькіх дыялектаў), у цяперашні час разглядаецца як асобны, але блізкароднасны ідыём. Айрацкая класічная (літаратурная) мова з'яўляецца пісьмоваю формай агульнага продка сучасных айрацкіх дыялектаў, пры гэтым даволі моцна адрозніваецца ад іх.
Тэрыторыі, на якіх пражывае айрацкамоўнае насельніцтва, размяшчаюцца на захадзе Манголіі і паўночным захадзе КНР (найперш у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, а таксама ў некаторых рэгіёнах правінцый Цынхай і Ганьсу)Sečenbaγatur et al. 2005: 396—398. Разам з гэтым, з прычыны частае класіфікацыі калмыцкае мовы ў якасці аднаго з дыялектаў айрацкае мовы, у склад айрацкамоўных рэгіёнаў могуць далучаць расійскую рэспубліку Калмыкія (рэгіён узбярэжжа Каспійскага мора)Sečenbaγatur et al. 2005, Bläsing 2003: 229. Ва ўсіх трох краінах айрацкая мова знаходзіцца пад пэўнай пагрозай знікнення. Найбольшым па колькасці носьбітаў з'яўляецца таргуцкі дыялектSvantesson et al. 2005: 148.
Варта адзначыць, што тэрмінам «айрацкая мова» (або «пісьмовая айрацкая») могуць пазначаць мову гістарычных дакументаў, запісаных пісьменнасцю тода бічыгBirtalan 2003: 210—211.
Дыялекты У Манголіі існуе сем дыялектаў, кожны з якіх ужываецца ў адпаведнай пляменнай групеColoo 1988: 1-6:
Дэрбэцкі. Распаўсюджаны ў палавіне самонаўАдміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Манголіі, аналагічная раёну. аймака Уўс, а таксама ў мясцовасці Дэргэн аймака Хоўд. Баяцкі. Распаўсюджаны ў самонах Малчын, Хяргас, Тэс і Дзундгоў аймака Уўс. Таргуцкі. Мае носьбітаў у самоне Булган (аймак Хоўд). Уранхайскі. Распаўсюджаны ў самонах Дуўт, Мэнхайрхан (аймак Хоўд), Алтай, Буянт і Булган (аймак Баян-Улгій). Ээлдскі (джунгарскі). Распаўсюджаны ў самоне Эрдэнэбюрэн аймака Хоўд. Захчынскі. Распаўсюджаны ў самонах Манхан, Алтай, Уенч, Дзэрэг і Мэст аймака Хоўд. Хатонскі (распаўсюджаны сярод першапачаткова цюркскіх плямён). Бытуе ў мясцовасці Тарыялан (аймак Уўс). Гістарычна хатоны былі выселены джунгарамі з Цэнтральнай Азіі ў заходнюю Манголію, дзе яны страцілі сваю першапачаткова цюркскую мову і перайшлі на дэрбэцкі дыялект айрацкае мовыLibrary of Congress: Khoton (Mongolian people)Katoh et al. 2005.
Некаторыя дыялекты з'яўляюцца складанымі для класіфікацыі. Напрыклад, алашаньскі дыялект, распаўсюджаны ў аймаку Алашань аўтаномнага раёна Унутраная Манголія (КНР) першапачаткова прылічваўся да дыялектаў айрацкай мовыSečenbaγatur et al. 2005: 265—266, што абгрунтоўвалася яго фанетычнымі рысамі. Між тым, гэты дыялект можна класіфікаваць як дыялект мангольскае мовы на аснове яго марфалагічных рысSečenbaγatur et al. 2005: 190—191. Дархадскі дыялект (аймак Хуўсгел, Манголія) рознымі даследчыкамі класіфікаваўся ў якасці дыялекту айрацкай, мангольскай або бурацкай моўSanžaa, Tujaa, 2001: 33-34.
Носьбіты Айрацкая мова пад пагрозай знікнення на ўсіх тэрыторыях свайго распаўсюджання. Напрыклад, у Расіі калмыцкая мова ў цяперашні час выходзіць з ужытку і распаўсюджана галоўным чынам сярод людзей пажылога ўзросту, што звязана з наступствамі дэпартацыі калмыкаў 1943 і наступнага ўплыву з боку рускай мовыBitkeeva 2007, Bitkeeva 2006. Між тым, у Кітаі, айрацкая мова яшчэ даволі шырока выкарыстоўваецца ў традыцыйных галінах жыцця, маецца шмат аднамоўных носьбітаўBitkeeva 2007, аднак на думку іншых навукоўцаўSečenbaγatur et al. 2005: 179, адбываецца скарачэнне сферы ўжытку мовы ў адукацыі. Што да Манголіі, на думку некаторых даследчыкаў, перавага халха-мангольскага дыялекту мангольскае мовы стала фактарам халхізацыі іншых мангольскіх моў і дыялектаўColoo 1988: III—IV.
Пісьменнасць
У айрацкай мове выкарыстоўваюцца два віды пісьменнасці.
Гістарычна ў мове выкарыстоўвалася пісьменнасць тода бічыг, якая паходзіць ад старамангольскае пісьменнасці. Гэтая пісьменнасць больш за ўсё захавалася ў Кітаі, дзе яна дагэтуль можа ўжывацца ў друкаваных выданнях. У Калмыкіі бытуе пісьменнасць на аснове кірылічнага алфавіта. У Манголіі ў якасці пісьменнасці выкарыстоўваецца мангольская пісьменнасць.
Зноскі
Літаратура Яхонтова Н. С. Ойратский литературный язык// Языки мира: Монгольские языки. Тунгусо-маньчжурские языки. Японский язык. Корейский язык. — М., 1997. Birtalan, Ágnes. Oirat // Janhunen, Juha (ed.) The Mongolic languages. London: Routledge, 2003. Pp. 210—228. Bitkeeva, Aisa (2006): Kalmyckij yazyk v sovremennom mire. Moskva: NAUKA. Bitkeeva, Aisa (2007): Ethnic Language Identity and the Present Day Oirad-Kalmyks. Altai Hakpo, 17: 139—154. Bläsing, Uwe (2003): Kalmuck. In: Janhunen (ed.) 2003: 229—247. Coloo, Ž. (1988): BNMAU dah' mongol helnij nutgijn ajalguuny tol' bichig: ojrd ajalguu. Ulaanbaatar: ŠUA. Indjieva, Elena (2009): Oirat Tobi: Intonational structure of the Oirat language . University of Hawaii. Dissertation. Janhunen, Juha (ed.) (2003): The Mongolic languages. London: Routledge. Katoh T., Mano S., Munkhbat B., Tounai K., Oyungerel G., Chae G. T., Han H., Jia G. J., Tokunaga K., Munkhtuvshin N., Tamiya G., Inoko H.: Genetic features of Khoton Mongolians revealed by SNP analysis of the X chromosome. Molecular Life Science, School of Medicine, Tokai University, Bohseidai, Isehara, Kanagawa, 259—1193, Japan. [Gene. 12 Sep. 2005]. Sanžeev, G. D. (1953): Sravnitel’naja grammatika mongol’skih jazykov. Mosvka: Akademija nauk SSSR. Sečenbaγatur, Qasgerel, Tuyaγ-a, B. ǰirannige, U Ying ǰe (2005): Mongγul kelen-ü nutuγ-un ayalγun-u sinǰilel-ün uduridqal. Kökeqota: Öbür mongγul-un arad-un keblel-ün qoriy-a. Svantesson, Jan-Olof, Anna Tsendina, Anastasia Karlsson, Vivan Franzén (2005): The Phonology of Mongolian. New York: Oxford University Press.
Катэгорыя:Мовы Манголіі Катэгорыя:Мовы Кітая Катэгорыя:Мангольскія мовы