Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Вяляцічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Пабудавана з дрэва ў 1826 г. па фундацыі ўладальніка маёнтка ў Вяляцічах пінскага павятовага маршалка Адама Тамашавіча Скірмунта.
Архітэктура Помнік народнага драўлянага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам, замацаваным вертыкальнымі бусамі-сцяжкамі ў прасценках прамавугольных аконных праёмаў. Да фасада дабудавана чатырохгранная шатровая званіца, завершаная цыбулепадобнай галоўкай. Такімі ж 2 галоўкамі завершаны двухсхільны вальмавы дах над гранёнай апсідай.
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Вяляцічы (Пінскі раён) Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пінскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Храмы Найсвяцейшай Дзевы Марыі Катэгорыя:Скірмунты Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1826 год у Беларусі