Каменюкі́ (, , сустракаецца назва Камяню́кі) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Камянюцкага сельсавета.

З 14 красавіка 1964 г. з’яўляецца цэнтрам Камянюцкага сельсавета. Тут знаходзіцца адміністрацыя нацыянальнага парка «Белавежская пушча».

Назва З аднаго боку, безумоўна напрошваецца сувязь з блр. камень (і экспрэсіўнае камянюка).

З іншага боку, фіксаваліся патранімічныя прозвішчы Камэноўскі (Відзы), Каменовіч (Скідзель), Каменіч (Восава)https://familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-63DT-B?mode=ghttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89G3-1917-9?i=807https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-G3KV-X?cat=1056124&i=481&lang=pl. Было старое літоўскае Камэнісhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9B8-99J2-T?i=278&cat=2317996&lang=pl. З-пад Вільні (Лаварышкі) ў канцы 18 ст. было Каменкаhttps://www.epaveldas.lt/preview?id=1401%2F1%2F37. Ёсць латышскія Kamens, Kamenishttps://uzvardi.lv/surname/788859

https://uzvardi.lv/surname/735418, літоўскі тапонім Kameniškiai («Каменішкі»). Было старажытнае балцка-літоўскае двухасноўнае імя Ka-menasZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 99..

Геаграфія

Знаходзіцца за 21 км у напрамку на поўнач ад горада Каменец, за 60 км ад Брэста, за 47 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка, на рацэ Правая Лясная.

Насельніцтва 2019 год — 896 жыхароў. 2010 год — 1119 жыхароў. 1997 год — 1248 жыхароў, 500 двароў. 1921 год — 138 жыхароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych., t. T. 5, województwo białostockie, 1924, s. 8..

Славутасці

Брацкая магіла (1941) — Свята-Георгіеўская царква

Крыніцы

Літаратура  — С. 557.

Спасылкі

Катэгорыя:Камянюцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Камянецкага раёна