Паграні́чная, мясцовае Пагранэ́чна. Сустракаецца таксама варыянт Пагранэ́чна (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Раснянскага сельсавета.
Вёска Пагранічная ўтворана 30 ліпеня 1964 года зліццём вёсак Старая Голя і Новая ГоляУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).. У 1940—1945 гадах вёска Голя была цэнтрам Гольскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 38 км на захад ад Камянца, за 62 км ад Брэста, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск.
Насельніцтва 2000 год — 446 жыхароў, 166 двароў.
Вядомыя асобы Міхась Белямук (1924—2014) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык.
Помнікі Землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Раснянскі сельсавет (Камянецкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Камянецкага раёна