Гру́шава (, ) — вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзецкага сельсавета.
У 1954—1961 гадах цэнтр Грушаўскага сельсавета.
Славутасці thumb|злева|Дуб «Дэвайціс» на тэрыторыі былой сядзібы
Сядзіба Радзевічаў (1825). Сядзібны дом захаваўся, але быў значна перабудаваны са спрашчэннем архітэктурнай формы. Грушаўскі парк з дубам «Дэвайціс» — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння (у паўднёва-заходняй частцы вёскі).
Вядомыя асобы
Марыя Радзевіч (1863―1944) ― польская пісьменніца, грамадская дзяячка, тэасофка.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарадзецкі сельсавет (Кобрынскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Кобрынскага раёна Катэгорыя:Грушава (Кобрынскі раён)