Сі́тніца (, ) — вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Сінкевіцкага сельсавета.
Размешчаны чыгуначны прыпыначны пункт Сітніца, за 3 км на ўсход ад вёскі — чыгуначная станцыя Сітніца.
Гісторыя У 1940—1954 гадах цэнтр Сітніцкага сельсавета. У 2006 годзе вёска была перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Мікашэвіцкаму гарсавету. У 2017 годзе ўвайшла ў склад Сінкевіцкага сельсавета.
У 1797 годзе ў Сітніцы дзейнічала жалезаапрацоўчая мануфактура, на якой працавала больш за 50 чалавек. Мануфактура вырабляла сашнікі да сох.
Спасылкі
Катэгорыя:Сінкевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лунінецкага раёна