Рыдзіге́рава (, ) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Рыдзігераўскага сельсавета.

Названы ў гонар вучонага ў галіне меліярацыі, доктара сельскагаспадарчых навук У. Р. Рыдзігера, які тут жыў і працаваў у 1907—1915 гадах.

Геаграфія Знаходзіцца за 35 км у напрамку на ўсход ад горада Лунінец, за 272 км ад Брэста, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Сінкевічы.

Насельніцтва 2001 год — 666 жыхароў, 225 двароў.

Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рыдзігераўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лунінецкага раёна