Куршы́навічы (, ) — вёска ў Беларусі, у Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ганчароўскага сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Куршынавіцкага сельсаветаРЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области.
Назва Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Kur-šin'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Kur- i Šin-. Імя "Куршын" засведчанае ў Літоўскай Метрыцы (кн. 3): “Еремичу у Стародубе, што Куршинъ держалъ”.
Геаграфія Знаходзіцца за 19 км у напрамку на поўдзень ад горада Ляхавічы, за 220 км ад Брэста, за 4 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Буды.
Насельніцтва 1998 год — 631 жыхар, 214 двароў.
Вядомыя асобы Ян Янавіч Грыб (нар. 1936) — беларускі грамадскі дзеяч і пісьменнік.
Літаратура — С. 54.
Спасылкі
Катэгорыя:Ганчароўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна