Чарня́ны. Сустракаецца таксама варыянт Чырня́ны (, ) — аграгарадок у Беларусі, у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнянскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 23 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Маларыта, за 53 км ад Брэста. Каля аграгарадка працякае рака Асіпоўка.

Гісторыя У 1892—1915 гг. у Чарнянах дзейнічаў шкляны і хрусталёвы завод.

Насельніцтва 2003 год — 751 жыхар, 276 двароў.

Помнікі гісторыі і культуры

Свята-Прачысценская царква (ХІХ стагоддзе) — Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Літаратура  — С. 542.

Спасылкі

Катэгорыя:Чарнянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Маларыцкага раёна