thumb|250px|Выгнанне Марыскаў з Валенсіі Марыскі (; разам з маранамі — , ), у Іспаніі і Партугаліі — мусульмане, якія афіцыйна (як правіла, сілком) прынялі хрысціянства.

Некаторыя марыскі таемна працягвалі вызнаваць іслам і з прычыны гэтага з'яўляліся аб'ектам пераследаў іспанскай інквізіцыі, як і мараны — яўрэі, якія прынялі хрысціянства ў аналагічнай сітуацыі.

У 1502 годзе была выдадзеная прагматыка Каталіцкіх каралёў, паводле якой усе мусульмане Арагонскага і Кастыльскага каралеўстваў былі абавязаныя прыняць хрысціянскую веру або пакінуць межы Іспаніі. Мячэці ператвараліся ў цэрквы. У XVI ст. быў разбураны пышны мінарэт XII ст. пры Кардоўскай мячэці, была ўзведзеная пяціярусная званіца.

Марыскі неаднаразова паднімалі паўстанні. Самае буйнае адбылося ў 1568—1571 гг. і прывяло да знішчэння шматлікіх яшчэ заставаўшыхся ў жывых захавальнікаў старажытных культурных традыцый.

Гл. таксама Мараны Спрадвечныя хрысціяне Маўры

Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі Катэгорыя:Гісторыя Партугаліі Катэгорыя:Расізм Катэгорыя:Інквізіцыя Катэгорыя:Культура Сярэдневякоўя