Аза́рычы (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Валішчанскага сельсавета.

Знаходзіцца за 1 км ад аўтадарогі Івацэвічы — Пінск — Столін () і за 40 км ад Пінска.

Гісторыя

1557 г. — першая згадка, вёска Азарычы — каралеўскае ўладанне. XVIII ст. — паселішча пераходзіць да Агінскіх. Канец XVIII ст. — на сродкі Міхала Казіміра Агінскага будуецца ўніяцкая царква. 1870 г. — пры падтрымцы Пуслоўскіх, уладальнікаў маёнтка, будуецца Пакроўская царква (зруйнавана ў 1960-я гады). Канец XIX ст. — у вёсцы 40 гаспадарак. 1941 г. — у вёсцы 160 гаспадарак. Люты 1944 г. — нацысты знішчылі 16 гаспадарак, забілі 17 чалавек. 1964 г. — здадзена ў эксплуатацыю новая школа на 280 месцаўИстория Пинска в материалах газеты «Полесская правда». Часть 2 (1960—1970 г.г.) // История Пинска. Да 6 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Коланскага сельсаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082).. 1998 г. — у вёсцы 210 гаспадарак.

Адукацыя Працуе базавая школа і яслі-сад.

Славутасці Паблізу вёскі знаходзяцца: Агінскі канал (1767—1783) Абарончыя збудаванні Першай сусветнай вайны (1915—1918).

Спасылкі

Катэгорыя:Валішчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна