Ла́сіцк. Сустракаецца таксама варыянт Ласі́цк (, ) — вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ласіцкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 40 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Пінска, за 215 км ад Брэста, на правым беразе ракі Стыр. Вакол вёскі размешчаны змешаныя шырокалісцвеныя і сасновыя лясы.

Насельніцтва вёскі ў 2009 годзе складала 601 чалавек, а ў 2019 годзе — 439 чалавек.

Эканоміка У вёсцы дзейнічаюць ДУА «Ласіцкая сярэдняя школа», Ласіцкая амбулаторыя, аптэка, магазіны «Надежда» і «Стырь», кафэ «Росинка», Ласіцкі лясгас, Ласіцкі яслі-сад «Сонейка», Ласіцкі дом культуры і Ласіцкая бібліятэка. Акрамя таго, на тэрыторыі Ласіцка працуе ААТ «Ласіцк».

Насельніцтва 1998 год — 736 жыхароў, 296 двароў. 2009 год — 601 жыхар. 2019 год — 439 жыхароў.

Славутасці Археалагічныя стаянка старажытных людзей. Уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей РБ.

Праваслаўная Свята-Раства-Багародзіцкая капліца была пабудавана ў вёсцы ў XIX стагоддзі на мясцовых могілках і выкарыстоўвалася для адпявання памерлых. Адрозніваецца прастатой і фактычна складаецца з апсіды, што прымыкае да кубападобнага асноўнага аб’ёму. Над галоўным уваходам размешчаны порцік, які падтрымліваецца двума слупамі. Праваслаўная капліца Раства Багародзіцы ў Ласіцку з’яўляецца помнікам народнага дойлідства«Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область». Минск, издательство «Белорусская Советская Энциклопедия имени Петруся Бровки», 1990 год.

Таксама ў вёсцы стаіць помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ласіцкі сельсавет (Пінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна