Лы́шча (, ) — вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчанскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 40 км у напрамку на поўнач ад горада Пінск, за 215 км ад Брэста. Каля вёскі працякае рака Вісліца.
Насельніцтва 1999 год — 520 жыхароў, 248 двароў.
Славутасці
Свята-Аляксандра-Неўская царква (1995). Капліца. Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Вядомыя асобы Эдуард Канстанцінавіч Занкавец (нар. 1969) — беларускі хакеіст і трэнер. Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч (нар. 1944) — беларускі журналіст, літаратар. Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч (нар. 1953) — беларускі мовазнавец.
Літаратура — С. 386.
Спасылкі
Катэгорыя:Лышчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна