Хо́йна. Сустракаецца таксама варыянт Хво́йна (, ) — вёска ў Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Хойнаўскага сельсавета.

Да 17 красавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Вулькаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5..

Геаграфія Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Пінска, за 185 км ад Брэста, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Пінск.

Насельніцтва 2003 год — 465 жыхароў, 179 двароў.

Славутасці Абарончыя ўмацаванні.

Страчаная спадчына

Царква Уваскрэшання Хрыстова (1872).

Вядомыя асобы Мікалай Уладзіміравіч Румак (1941—1995) — вучоны ў галіне мікраэлектронікі, доктар тэхнічных навук (1986), прафесар (1988), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991). Мікалай Адамавіч Абадоўскі (1900—1951) — педагог, паэт, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў сістэмы савецкай адукацыі на Піншчыне.

Крыніцы

Літаратура  — С. 41.

Спасылкі

Катэгорыя:Хойнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна