Ра́дзецк (, ) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавета.

Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Радзецк ўтворана ад асновы, якая мае значэнне радзець (клапаціцца, турбавацца), радзіцца (раіцца) або радаваццаВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 316..

Іншае У гэтым жа рэгіёне, з іншага боку ад Пружанаў, у "Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі" 1563 г. тройчы згадваюцца носьбіты асабістага імені "Радзь": "Радь Олишковъ", "Радь Осташевичъ", "Радь Малеевичъ" (з гнязда вёсак Малеч, Залужжа, Падкраічы). Патранімічнае прозвішча Радзевіч - з суседніх Кабакоў і Лінава.Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 177, 211, 216, 220, 230. У ХІХ ст. фіксавалася віленскае прозвішча Радзьhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-NWJH-M?i=494&cat=1647808. Ёсць сучасныя літоўскія Radys, Radaitishttps://pavardes.lki.lt/?pv=9fa77dd8eb02aa3350400a30cea298d1. Аснова Rad- частая ў складзе старажытных двухасноўных балцка-літоўскіх імёнаўZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 127..

Спасылкі

Катэгорыя:Велікасельскі сельсавет (Пружанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна