Жадзе́ны (, ) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пружанскага сельсавета.

Назва У «Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі» 1563 г. менавіта ў Жадзенах згаданы «Стась Жаденовичъ». У гэтым жа рэгіёне, хіба пад Кобрынь, у суседніх вёсках згадваюцца «Жаденъ Тютейковичъ» (Данкавічы), «Сенько Тютейковичъ» і «Василь, Дорошко Тютейковичи» (Стаўпы)Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 117, 123, 198., а ў недалёкім адсюль Пінску - «Waysko Czyucziewicz» (Вайско Цюцевіч)Писцовая книга бывшего Пинского староства : составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561-1566 годах Пинским и Кобринским старостой Лаврином Войною. Вильна, 1874. С. 14.. Ёсць паўночналітоўскія прозвішчы Čiučys, Čiučaitishttps://pavardes.lki.lt/?pv=fdae80cef7bd09656d75b43e1e64ed4a; антрапанімічны суфікс -eik- у балцка-літоўскіх прозвішчах адзін з найбольш папулярныхDaiva Sinkevičiūtė. Lietuvių dvikamienių asmenvardžių trumpiniai ir jų kilmės pavardės. Vilnius, 2006. С. 250..

З іншага боку, антрапаніміст М. Бірыла згадвае прозвішчы Жад, Жадзь, Жадзейка і інш., пад пытаннем узводзячы іх да блр. жадацьМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 144.. Тапаніміст В. Жучкевіч тапонімы тыпу Жадзейкі, Жады звязвае або з тым жа блр. жадаць, або з літоўскім žadasВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 119.. Але непасрэдна ні назвы Жадзены, ні імені Жадзен яны абодва не краналіся.

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пружанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна