Кіпрыян Антонавіч Кандрато́віч або Цыпрыян Кандрато́віч (, в. Зіновічы каля Ваверкі ў Лідскім павеце — , маёнтак Гародна Лідскі павет), расійскі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі, член Народнага сакратарыяту БНР, Галоўнакамандуючы беларускай народнай арміі ў часы Першай сусветнай вайны.
Незаконнанароджаны сын графа Юрыя Трубяцкога, павятовага суддзі. Маці — Зінаіда Залеская — дачка памешчыка, меўшага маёнтак Місевічы каля Зіневіч (зараз Воранаўскі раён), выйшла замуж на шляхціца Кандратовіча, чыё прозвішча і імя па бацьку Кіпрыян і атрымаў. Трубяцкія дапамагалі выхоўваць малога Кіпрыяна, далі магчымасць атрымаць адукацыю і пачаць ваенную кар’еру. Вучыўся ў Лідскай павятовай дваранскай школе. Ваенную службу пачаў 7.5.1875 годзе ў Вільні.
Пачатак кар’еры Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877-78 гг. у шэрагах грэнадзёрскага корпуса, верагодна — добраахвотнікам. Праз некалькі год пасля вайны, падчас навучання ў акадэміі, Кандратовіч, напісаў кнігу «Плеўна і грэнадзёры 28 лістапада 1877 г.»ПЛЕВНА И ГРЕНАДЕРЫ, 28 НОЯБРЯ 1877 г. / сост.: Кондратович К. А., Сокол И. Я. ; под ред. Маныкина-Невструева А. И. М.: Унив. тип., 1887. X, 223, 61 с., л. ил. Содерж. части: Очерк действий гренадер под Плевною в 1877 году; Плевненский памятник. Кніга атрымала шырокі розгалас і добра вядома гісторыкам руска-турэцкай вайны 1877-78 гг.
У 1884 г. Кандратовіч К. А. скончыў Мікалаеўскую акадэмію генеральнага Штаба па 1-му разраду (г.з. — быў сярод лепшых). Выпуск 1884 г. — 20 афіцэраў. Пасля акадэміі К. А. Кандратовіч у 1884—1900 гг., працягваючы службу ў войску, супрацоўнічаў у газеце «Московские ведомости» у якасці ваеннага аглядальніка.
3 25.03.1884 г. штабс-капітан гвардыі, затым пераведзены ў капітаны Генеральнага Штаба. Служыў пры штабе Маскоўскай Ваеннай акругі. З 24.04.1888 г. — падпалкоўнік, а з 28.03.1893 г. — палкоўнік.
15.11.1897-02.02.1901 гг. начальнік штаба 2-й грэнадзёрскай дывізіі ў Маскве. Камандзір 2-й брыгады 36-й пяхотнай дывізіі (07.02.1901-11.07.1902).
Удзельнічаў у кітайскай кампаніі 1900 г., ў падаўленні паўстання «баксёраў». У 1900 г. з фармулёўкай «за баявыя адзнакі», раней тэрміну, Кандратовічу прысвоена званне генерал-маёр. Удзельнік тых падзей, журналіст Зміцер Янчавецкі пісаў:
«23 верасня выйшаў з Мукдэна лятучы атрад пад начальствам Генеральнага Штаба генерала Кандратовіча начальніка ваенных шляхоў, у складзе пяхоты і артылерыі … і сапёраў. Мэтай гэтага атрада было ўсталяваць зносіны па рацэ Ляохэ і яе прытоку Хунхэ, які праходзіць побач Мукдэна, для таго, каб дастаўляць транспарты вадою …
Генерал Кандратовіч прайшоў увесь прызначаны шлях, меў у шматлікіх месцах перастрэлку з кітайскімі войскамі і „баксёрамі“ і ўпершыню ўсталяваў сувязь па рацэ Ляохэ паміж Мукдэнам і Інкоў. На генерала Кандратовіча ў кампанію 1900 года была ўскладзенае вельмі цяжкая, складаная і адказная справа: забеспячэнне ваенных шляхоў зносін і арганізацыіі тылу на вялізнай вобласці — ад Пекіна да Мукдэна.
Дзякуючы яго старанням, неўзабаве пасля ўзяцця Пекіна і Мукдэна быў праведзены нашымі сапёрамі рускі ваенны тэлеграф паміж Порт-Артурам і гэтымі гарадамі. Таксама дзякуючы настойлівасці генерала Кандратовіча хутка быў адноўлены кітайскі тэлеграф, разбураны ў Манчжурыі „баксёрамі“. 3 дапамогай гэтага тэлеграфа былі ўсталяваны прамыя тэлеграфныя зносіны паміж Порт-Артурам і Сібір’ю, дзякуючы чаму Пецярбург атрымаў магчымасць мець сувязь непасрэдна з Манчжурыяй і Квантунам па рускім тэлеграфе, не звяртаючыся да замежных кабеляў. Пасля генерал Кандратовіч быў начальнікам атрадаў, якія пасылаліся ў глыб Манчжурыі для ўціхамірвання краіны … цяжкія і працяглыя экспедыцыі генералаў Кандратовіча, Цярпіцкага і Каўльбарса ў горы Манчжурыі … раскідалі гнёзды „баксёраў …“
Руска-японская вайна (1905) 3 11.07.1902 г. па 24.12.1903 г. генерал Кандратовіч знаходзіўся ў распараджэнні камандуючага войскамі Квантунскай вобласці. У прадчуванні вайны з Японіяй яму даручана сфарміраваць у Паўднёвай Манчжурыі 9-ю Усходне-Сібірскую брыгаду з 4-х палкоў 3-х батальённага складу. 18 лютага 1904 г. Кандратовіч завяршыў фарміраванне сваіх войскаў. Да лета 1904 г. 9-я брыгада папаўняецца новымі батальёнамі і становіцца 9-й Усходне-Сібірскай дывізіяй. Камандзірам 9-й Усходне-Сібірскай дывізіі прызначаецца генерал К. А. Кандратовіч.
Руска — японская вайна пачалася 27 студзеня 1904 г. У кнігах па гісторыі руска-японскай вайны, імя Кандратовіча ўспамінаецца шматкроць. 20.08.1904 г. „за баявыя адзнакі“ (зноў датэрмінова) прысвоена званне генерал-лейтэнанта.
13 студзеня 1905 г., падчас наступу расійскага 1-га Сібірскага корпуса генерала Штакельберга, Кандратовіч быў паранены на камандным пункце. Гэты момант адлюстраваны ў мемуарах А. А. Ігнаццева:
„Бой разгараўся з кожнай хвілінай. Загрукатала артылерыя. Хэгаўтай (кітайская вёска) пакрыўся разрывамі снарадаў. Спачатку яны ляцелі толькі з усходу, потым аднекуль з поўдня, дзе разгортвалася наша 9-я дывізія Кандратовіча …
- Аляксей Аляксеевіч (Ігнаццеў А. А.), я паранены, — нечакана сказаў мне генерал Кандратовіч, які стаяў побач са мной, павіснуўшы на маёй руцэ. Кандратовіч меў рацыю, бо, паглядзеўшы на яго плечы, я заўважыў у яго шынялі выхадую адтуліну кулі. Падбеглі санітары, і Штакельберг … сказаў:
- Здайце камандаванне, генерал, жадаю вам хуткага выздараўлення.“
Аб раненні камандзіра дывізіі паведамляла газета „Рускі інвалід“„Рускі інвалід“ 18.01.1905 г., № 13, С. 3.
17 ліпеня 1906 г. узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ст. „За вызначэнне ў справах супраць японцаў“. У загадзе аб узнагароджанні было напісана:
„Затое, што, будучы 16-га і 18-га жніўня 1904 г. начальнікам баявога ўчастка на перадавых Ляалянскіх пазіцыях ля вёскі Фанцзятунь, ён, дзякуючы добраму кіраванню, асабістай мужнасці і ўмеламу выдаткоўванню сіл свайго малога атрада, адбіў шматлікія шалёныя атакі праціўніка, які пераўзыходзіў у шмат раз у ліку наш слабы атрад; 18-га жніўня, калі з прычыны велічэзнага змяншэння людзей у дывізіі, становішча атрада стала крытычным і прарыў пазіцыі супраціўнікам зрабіўся непазбежным, генерал-лейтэнант Кандратовіч, па асабістай сваёй ініцыятыве і насуперак загаду камандзіра корпуса, зрушыў бліжэйшыя да пазіцыі часткі карпуснога рэзерву (2 батальёны 18-га Усходне — Сібірскага стралковага палка), асабіста накіраваў іх на больш пагражальныя ўчасткі пазіцыі, чым абараніў пазіцыю і выратаваў ад непазбежнай згубы рэшткі сваёй дывізіі.“
Ордэн Св. Георгія з’яўляўся вышэйшай афіцэрскай узнагародай за асабістую мужнасць.
Міжваенны час (1905—1914) З 02.01.1907 г. па 25.01.1907 г. — камандзір 2-га ваеннага корпуса. Штаб корпуса знаходзіўся ў Гародні. 3 25.01.1907 г. па 01.01.1910 г. памочнік Туркестанскага генерал-губернатара і камандуючага войскамі Туркестанскай акругі, генерала Самсонава. Адначасова начальнік штаба Сямірэчанскага казачага войска ў г. Ташкент Камандуючым войскамі акругі быў аднагодак Кандратовіча і аднакашнік па Акадэміі генеральнага штаба (таксама выпуск 1884 г.) — генерал Самсонаў А. В. Пасада Кандратовіча ў Сярэдняй Азіі — пасада адміністратара. Напрыклад, у адміністрацыйнай кнізе Туркестанскага губернатара подпісы генерала з візай „Зацвярджаю“, намеснік генерал-губернатара генерал-лейтэнант Кандратовіч», стаяць на паперах аб атрыманні крэдыту на насенне 294 кіргізам …, якія пакутавалі ад неўраджаю. (15 мая 1909 г.) ці «аб выдачы крэдыту ў памеры 2465 р. на насенне для 58 арандатараў, з якіх 57 туземцаў і 1 рускі» (23 мая 1909 г.). Ці аб абкладанні падаткамі жыхароў Бухары.
06.12.1910 г. Кандратовічу нададзена годнасць генерала ад інфантэрыі (поўны генерал), найвышэйшае вайсковае званне Расійскай імперыі ў мірны час.
Генерал ад інфантэрыі — гэта прыблізна генерал-палкоўнік у сучасным войску. Вышэйшае званне ў расійскай арміі — фельдмаршал, але на той час, амаль што 50 гадоў, гэтае званне не прысвойвалася і, фактычна, годнасць генерала ад інфантэріі (ад артылерыі, ад кавалерыі — «поўныя генералы») была найвышэйшай у войску. Поўныя генералы насілі генеральскія пагоны без зорак з кантам колеру, залежным ад роду войскаў, у генералаў ад інфантэрыі — з чырвоным кантам. У 1913 г. у расійскай арміі было 177 поўных генералаў, пры гэтым толькі трохі больш за палову з іх мела вышэйшаю адукацыю, пры сярэднім узросце — 66,5 гадоў. Самым маладым з іх, нават праз 3 гады пасля атрымання звання, быў генерал ад інфантэрыі Кандратовіч. Вось такая, рэдкая і бліскучая кар’ера чалавека з нізоў, для якой патрэбны праца, розум, талент сапраўднага вайскоўца i проста жыццёвы поспех.
І нездарма 18 лютага 1910 г. у газеце «Новое время» адзін з найбольш уплывовых ваенных аглядальнікаў таго часу «патрыятычнага» напрамку Меншыкаў М. А. у артыкуле «Ці можа Расія ваяваць», ацэньваючы перспектывы будучай Сусветнай вайны, пісаў:
«У нашых заходніх суседзяў толькі нешматлікія камандзіры карпусоў нюхалі порах, у нас жа 10 000 начальнікаў розных ступеняў ваявалі. Генералы: … Самсонаў, …, Кандратовіч …, складаюць цэлую плеяду. Усё яны дасведчаныя ільвы ў мундзірах.»
З 01.01.1910 г. па 15.08.1913 г. — камандзір 1-га Каўказскага армейскага корпуса. Адначасова — памочнік генерал-губернатара ў Тыфлісе.
Каля 1910 г. Кіпрыян Антонавіч пабраўся шлюбам з Адай фон Рыхтар (1879(?) — 1954). Ада фон Рыхтар (Ada von RICHTER) — дачка расійскага генерала фон Рыхтара, нарадзілася ў Рызе, выпускніца Смольнага інстытута ў Санкт-Пецярбургу. У 1912 г., калі Кіпрыяну Антонавічу было 53 гады, у Тыфлісе нарадзілася Вера, адзіная дачка.
3 15.08.1913 г. камандзір 23-га армейскага корпуса, 2-й арміі, камандуючым якой за тры тыдні да пачатку вайны прызначылі генерала ад кавалерыі Самсонава.
1-ая Сусветная вайна 1 жніўня 1914 г. у 17.00 Германія аб’явіла вайну Расіі. 23-ці корпус Кандратовіча, пасля заканчэння мабілізаціі, быў адразу разабраны на часткі. 3-я гвардзейская дывізія (генерал-лейтэнанта Сірэліўса) была адпраўлена ў Саколку, у рэзерв Паўночна-заходняга фронту, штаб якога ў гэты час знаходзіўся ў Лідзе. 2-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнанта Мінгіна) засталася ў крэпасці Новагеоргіеўск (зараз Модлін) і была падпарадкавана каменданту крэпасці. Кавалерыя корпуса (гвардзейская кавалерыйская брыгада) адпраўлена на Паўднёва — заходні фронт супраць аўстрыйцаў, мартырны дывізіён передадзены ў 2-гі армейскі корпус, сапёрны батальён — у крэпасць Гродна. Потым дывізію Мінгіна зноў перадалі Кандратовічу, і яна даганяла карпусы, якія наступалі. У камандзіра застаўся толькі штаб корпуса. Аднак у загадах і дырэктывах корпус лічыўся так, як быцам бы ён дзейнічаў у поўным складзе.
14 жніўня ў Беластоку Кандратовіч выдае загад па войсках корпуса № 7: «Вярнуўшыся з камандзіроўкі 13 жніўня, прыступіў да камандавання корпусам … 18 жніўня да 6 гадзін вечара корпусу сканцэнтравацца каля Новагеоргіеўска …».
Аднак тэлеграма Галоўнакамандуючага фронтам ад 14 жніўня № 3 загадвала 3-й гвардзейскай дывізіі заставацца ў Саколцы. 16 жніўня дывізія была перасунута ў Беласток, а 17 жніўня дывізіі загадана рухацца ў бок фронту, на Дэмбрава. Ад такога кіравання штабам акругі дывізіямі корпуса Кандратовіча, войскі пераблыталіся і генерал, прыкладна да 27 жніўня збіраў свае дывізіі.
17 жніўня 2-я армія, у якую ўваходзіў 23-ці армейскі корпус пачала высоўвацца да дзяржаўнай мяжы. Ад пачатку наступлення ў баях удзельнічала толькі 2-я пяхотная дывізія, наступаючы паміж 1-м і 15-м карпусамі. 24 жніўня гэтая дывізія была падпарадкавана камандзіру 15-га корпуса. 3-я гвардзейская дывізія, даганяючы войскі, падыходзіла ў гэты дзень да Млавы, 1-я стралковая брыгада была яшчэ ў Новагеоргіеўску. Такім чынам, пры выхадзе 23-га корпуса на лінію наступлення 2-й арміі, 2-я пяхотная дывізія была ў 15-м корпусе, 3-я гвардзейская дывізія ўваходзіла ў бой часткамі, пры чым яе Кексгольмскі полк быў перададзены 2-й дывізіі19.