Брады́ (, ) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Шчарчоўскага сельсавета.

У 1940—1962 гадах цэнтр Бродскага сельсавета.

Славутасці Валун-следавік знаходзіцца побач з аб’язной дарогай . Гэта шэра-ружовы дробназярністы гранітагнейс. Даўжыня каменя — 160 см, шырыня — 90 см, вышыня бачнай часткі — 57 см. Верхняя пляцоўка, выраўнаваная, моцна парослая мохам і лішайнікамі, мае няправільную форму і толькі на 4-5 см выступае над зямлёй. На ёй ёсць два «следы». Адзін з іх бачны выразна, даўжыня яго складае 19 см, глыбіня — да 0,8 см. Другі «след» меней выразны, даўжынёй 16 см. Перадаецца паданне аб тым, што на гэтым валуне пакінула сляды Маці Божая. Ён вельмі шанаваны, а вада з крыніцы, якая б’е з-пад гэтага валуна, лічыцца гаючай.

Вядомыя асобы Міхаіл Сцяпанавіч Грыцук (нар. 1940) — беларускі інжынер-будаўнік, спецыяліст у галіне асноў і фундаментаў, падземных збудаванняў.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Шчарчоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна