Свята-Іаана-Багаслоўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Галомысла Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі.
Гісторыя Пабудавана ў 1840 годзе з дрэва.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Трохзрубны храм уключае 2- ярусную чацверыковую званіцу, прамавугольную малітоўную залу, пяцігранную апсіду. У сілуэце шацёр званіцы завершаны макаўкай. Такое завяршэнне мае і двухсхільны дах з вальмамі над апсідай. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах.
Інтэр’ер Драўляная скульптура 17 — 18 ст. «Укрыжаванне», абразы 18 — 19 ст. «Архангел Міхаіл», «Тайная вячэра», «Архангел Гаўрыіл», іканастас.
Літаратура — С. 305 Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мёрскага раёна Катэгорыя:Галомысла Катэгорыя:1840 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства