(19) Фартуна () — вельмі буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да вельмі цёмнага спектральнага класа G. Ён быў адкрыты 22 жніўня 1852 года англійскім астраномам Джонам Хайндам у абсерваторыі Бішапа, Вялікабрытанія, і названы ў гонар старажытнарымскай багіні поспеху Фартуны.

Склад астэроіда падобны са складам карлікавай планеты Цэрэры і мае цёмную паверхню са слядамі касмічнага выветрывання, багатую найпрасцейшымі арганічнымі рэчывамі, у прыватнасці талінамі.

Паводле даных назіранняў касмічнага тэлескопа Хабл, астэроід мае блізкую да сферычнай форму з максімальным дыяметрам каля 225 км. Спадарожнікаў у астэроіда выявіць не ўдалося. Яшчэ больш удакладніць фізічныя параметры астэроіда ўдалося дзякуючы неаднаразовым назіранням пакрыцця зорак гэтым целам і правядзенню радарных даследаванняў.

Масу астэроіда ўдалося ацаніць большай часткай дзякуючы таму, што Фартуна патрапіла пад узбуральнае ўздзеянне з боку іншага астэроіда (135) Герта. Першапачаткова амерыканскі астраном Джэймс Баер ацэньваў масу Фартуны як 1,08 кг, але пазней ён выказаў здагадку, што астэроід мае больш высокую масу 1,27 кг.

Паколькі астэроід знаходзіцца ў галоўным поясе і мае слаба выцягнутую арбіту, то ён не ўяўляе небяспекі для Зямлі і заўсёды будзе заставацца ад яе на значнай адлегласці. Затое ён лёгка можа збліжацца з іншымі астэроідамі. Адно з такіх збліжэнняў адбылося 21 снежня 2012 года, калі Фартуна прайшла ўсяго ў 6,5 млн км ад астэроіда (687) ТынэтаSolex 10 by Aldo Vitagliano .

Гл. таксама Спіс астэроідаў (1—100) Класіфікацыі малых планет

Спасылкі

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1852 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 200 да 400 км