(1565) Леметр () — астэроід, які адносіцца да групы марс-кросераў (астэроідаў, якія перасякаюць арбіту Марса). Адкрыты бельгійскім астраномам Сільвенам Арэнам. Астэроід названы ў гонар Жоржа Леметра — бельгійскага святара, астранома, аднаго з аўтараў тэорыі расшырэння Сусвету У жніўні і верасні 2007 года былі праведзены два даследаванні змены крывой бляску Леметра з мэтай вызначэння перыяду вярчэння астэроіда. Аднак, дакладныя вынікі апынулася атрымаць досыць складана, у сувязі з невялікай амплітудай змены крывой бляску. Па выніках даследаванняў былі атрыманы неадназначныя даныя. Паводле першых, перыяд вярчэння Леметра склаў , паводле другіх — у два разы больш, . Астэроід у перыгеліі пранікае ўнутр арбіты Марса, у афеліі рухаецца ў Галоўным астэроідным поясе. Леметр абарачаецца вакол Сонца за 3,70 юліянскіх гадоў.
Гл. таксама Спіс астэроідаў (1501—1600) Класіфікацыі малых планет
Спасылкі
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1948 годзе Катэгорыя:Астэроіды, адкрытыя Сільвенам Арэнам Катэгорыя:Астэроіды, названыя ў гонар людзей