(916) Амерыка () — астэроід галоўнага астэроіднага пояса. Адкрыты 7 жніўня 1915 г. расійскім (савецкім) астраномам Рыгорам Нявуйміным у Сімеізскай абсерваторыі, у Крыме. Астэроід, спачатку які зваўся 916ΣI, 23 сакавіка 1923 г. па ініцыятыве Пулкаўскай абсерваторыі быў пераназваны ў "Амерыку", каб падкрэсліць дружалюбныя адносіны паміж астранамічнымі абсерваторыямі і астраномамі. У 1986 г. вынікі аптычных даследаванняў астэроіда паказалі, што Амерыка мае дыяметр 15 км і перыяд вярчэння каля 38 гадзін. Аднак, даныя, атрыманыя з дапамогай Інфрачырвонай арбітальнай абсерваторыі IRAS, аспрэчылі гэтыя вынікі (у прыватнасці, дыяметр Амерыкі паводле даных IRAS апынуўся большым прыблізна ў два разы). thumb|340px|center|Арбіта астэроіда Амерыка, і яго становішча ў Сонечнай сістэме на 01.01.2009 г. Малюнак NASA JPL Small Body Orbit Viewer applet Астэроід не перасякае арбіту Зямлі, і робіць поўны абарот вакол Сонца за 3,63 Юліянскіх гадоў. Гл. таксама Спіс астэроідаў (901—1000) Класіфікацыі малых планет Спасылкі

Dictionary of minor planet names. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Asteroid (916) America (1923). Popular Astronomy. A Photoelectric Program for Small and Unusual Asteroids. Uppsala, Sweden, Astronomiska Observatoriet, 1986.

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1915 годзе Катэгорыя:Астэроіды, адкрытыя Рыгорам Нявуйміным Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 2 да 40 км Катэгорыя:Астэроіды, названыя ў гонар краін