(88) Фісба — вельмі буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да цёмнага спектральнага класа B. Ён быў адкрыты 15 чэрвеня 1866 года германа-амерыканскім астраномам Крысціянам Петэрсам у абсерваторыі Лічфілд і названы ў гонар легендарнай вавілонскай закаханай пары Пірама і Фісбы, гісторыя якой мае нешта падобнае з гісторыяй шэкспіраўскіх няшчасных закаханых.
У 1978 годзе падчас даследаванняў у Турынскай абсерваторыі быў вызначаны дыяметр Фісбы — каля 210 км . Аднак пакрыццё зоркі SAO 187124 гэтым астэроідам, якое назіралася 7 кастрычніка 1981 года з дваццаці месцаў, паказала, што дыяметр астэроіда на 10 % большы, чым паказана ў папярэдніх даследаваннях, г. зн. каля 232 км Observed minor planet occultation events, version of 2005 July 26. А ў 2001 годзе на аснове гравітацыйнага ўздзеяння астэроіда Ірыда на Фісбу былі ўдакладнены маса і шчыльнасць апошняй.
Гл. таксама Спіс астэроідаў (1—100) Класіфікацыі малых планет
Спасылкі
Recent Asteroid Mass Determinations
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1866 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 200 да 400 км