(42) Ізіда () — даволі буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да светлага спектральнага класа L. Ён быў адкрыты 23 мая 1856 года англійскім астраномам Норманам Погсанам у Абсерваторыі Рэдкліфа, Англія і названы ў гонар Ізіды, адной з найвялікшых багінь старажытнасці, якая з’яўлялася ідэалам жаноцкасці і мацярынства ў Старажытным Егіпце. Акрамя таго, варта адзначыць, што імя астэроіда таксама сугучна з імем дачкі першаадкрывальніка Elizabeth Isis Pogson і назвай аднаго з прытокаў рэкі Тэмза.

Гл. таксама Спіс астэроідаў (1—100) Класіфікацыі малых планет

Спасылкі

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1856 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 100 да 200 км Катэгорыя:Назвы астэроідаў з егіпецкай міфалогіі