(81) Тэрпсіхора — буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да цёмнага спектральнага класа C. Ён быў адкрыты 30 верасня 1864 года нямецкім астраномам Эрнстам Тэмпелем у Марсельскай абсерваторыі і названы ў гонар Тэрпсіхоры, музы танца ў старажытнагрэчаскай міфалогіі.
Дыяметр астэроіда быў вызначаны пасля аналізу вынікаў, атрыманых з дапамогай інфрачырвонай касмічнай лабараторыі IRAS. Вынікі аналізу змены крывы бляску, праведзеныя ў 2007 годзе, паказалі перыяд вярчэння, роўны 11,027 ± 0,010 гадзіны. Гл. таксама Спіс астэроідаў (1—100) Класіфікацыі малых планет
Спасылкі
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1864 годзе Катэгорыя:Астэроіды дыяметрам ад 100 да 200 км Катэгорыя:Назвы астэроідаў са старажытнагрэчаскай міфалогіі