Гера́сім Васі́левіч Яку́шка () — беларускі архітэктар. Галоўны архітэктар Менска ў 1936—1941 гадах.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскае рэальнае вучылішча (1918). Бацька прадаў каня, каб сын паехаў паступаць у Петраградскі інстытут грамадзянскіх інжынераў, дзе Герасім вучыўся ў 1918—1924 гадах. Па сканчэнні інстытута Герасім Якушка накіраваны працаваць у Менск, сталіцу Беларускай ССР. Пачынаў 20-гадовую кар’еру інжынерам Менбуда (1924—1928), затым працаваў прарабам будаўнічага трэста (1928—1929), тэхнічным кіраўніком гандлёва-будаўнічага трэста (1929), галоўным інжынерам трэста (1930), тэхнічным дырэктарам трэста Менбуда (1931—1933). Член Саюза будаўнікоў (1928) і Саюза архітэктараў СССР (1935). Галоўны архітэктар Менска (1936—1941).
У 1936 годзе сваімі рукамі пабудаваў дом на вуліцы Бібліятэчнай, паблізу цяперашняга Дома прэсы, побач з сядзібамі мастакоў Бембеля і ГусеваЯкушко, который построил дом.
У траўні 1937 года па выніку Усебеларускай канферэнцыі архітэктараў трапіў пад палітычнае цкаванне, якое было распаўсюджанае ў часе рэпрэсій у БССР. Якушку абвінавачвалі ў антысавецкіх контррэвалюцыйных і кулацкіх поглядах, у шкодніцтве. Архітэктар Іосіф Лангбард заявіў, што Герасім Якушка не мае права насіць званне архітэктара. Да цкавання далучыліся Захар Магілеўчык, Мадэст Томах, Аляксандр Воінаў, Барыс Барысаў, Андрэй Бембель і іншыя. Герасіма Якушку выключылі з Саюза архітэктараў СССР. Невядома, ці быў Якушка арыштаваны, як і калі быў вернуты на пасаду галоўнага архітэктара горада.
Памёр ад тыфу 6 студзеня 1942 года ў Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілках.
Сям’я Брат Герасіма Якушкі — Піліп, таксама вучыўся на архітэктара, быў будаўніком, яго дачка — пляменніца Герасіма — Вольга Якушка (1921—2012), вядомая навуковец-географ.
Абедзве дачкі працягнулі дзейнасць бацькі, Нона (нар. 1937) — архітэктар, Ала (нар. 1940, у шлюбе Тацьянок) — будаўнік.
Творчасць
Найвышэйшымі творчымі дасягненнямі адзначана 2-я палова 1930-х гадоў. Паводле праектаў Герасіма Якушкі ў Менску, Магілёве, Барысаве і іншых гарадах БССР было пабудавана каля двух дзясяткаў арыгінальных жылых дамоў і грамадскіх будынкаў. У 1941 годзе пачаў праект рэканструкцыі плошчы Памяці ахвяр 1905 года ў Мінску (цяпер Прывакзальная плошча), планавалася пашырыць яе, пабудаваць па перыметры новыя дамы, паставіць помнік ахвярам Курлоўскага расстрэлу.
Вядомыя будынкі
У Мінску
Будынак сярэдняй школы № 4 горада Мінска (вул. Чырвонаармейская, 11) Будынак былой гасцініцы Беларускай ваеннай акругі (пр-т Незалежнасці, 27)Административное здание (гостиница Белорусского военного округа) 6-павярховы жылы дом (так званы Дом гарвыканкама, пр-т Незалежнасці, 43) Будынак АТС (1930-я, вул. К. Маркса) — не захаваўся Крыты рынак (1933—1934) — не захаваўсяЖутяев Ю. Советский рынок № 1 // Архитектура и строительство № 3, 2014. Былая цэнтральная рабочая паліклініка, цяпер будынак Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь (вул. Мяснікова, 26)Дом офицеров, геофак БГУ, Академия наук. Какие еще символы конструктивизма сохранились в Минске Кінатэатр «Пралетарый» (1934, вул. Савецкая) — не захаваўся Будынак школы ў Масюкоўшчыне (1930-я), у стылі канструктывізму — не захаваўся, знесены ў 2009 годзе Будынак Палітэхнікума (пр-т Незалежнасці, 85) Жылы дом АН БССР (разам са Станіславам Гайдукевічам)
У іншых гарадах сярэдняя школа (1930, Барысаў) 5-павярховы 96-кватэрны жылы дом (так званы Дом МУСаўцаў, Дом ля фантана, 1940 год, вул. Ленінская, 68, Магілёў)
Праекты Праекты (1931—1940): будынак пастаяннай Усебеларускай выстаўкі (у сааўтарстве з В. Струевым), гатэль на 300 месцаў, інтэрнат для студэнтаў БДУ і медінстытута (з Г. Лаўровым), фінансава-эканамічны тэхнікум, 2-камплектная школа на 80 вучняў для в. Масюкоўшчына, Мінскі цырк, рэканструкцыя клуба імя К. Маркса, лецішча Мінгарвыканкама і гаркама УКП(б)Б, Белаграпрамбанк па вул. Пушкінская, драмтэатр для Магілёва і іншыя.
Значэнне творчасці На думку беларускага гісторыка архітэктуры Вячаслава Чарнатава, «Якушка пабудаваў будынкі, якія таксама паўплывалі на фарміраванне аблічча сучаснага горада [Мінска], ён удзельнічаў у карэкціроўцы генеральнага плана горада ў 1939—1940 гадах. Праект забудовы праспекта Незалежнасці паміж плошчамі Перамогі і Якуба Коласа быў часткова ажыццёўлены, фрагментамі захаваўся».
Крыніцы
Літаратура
Жутяев Ю. Советский рынок № 1 // Архитектура и строительство № 3, 2014. Карпечанка М. Архітэктар Герасім Якушка : застылай музыкі маэстра : [Беларускі архітэктар] // Зара над Друццю. — 2015. — 7 лютага. — С. 4.
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Члены Саюза архітэктараў СССР Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Мінска