Алілуя (, у транскрыпцыі халелу-Йа’х; у лац. транслітарацыі alleluia, літаральна «Хваліце Госпада») — адна з урачыстых і свяшчэнных песень хрысціянскага богаслужэння, якая ўжываецца асобна і як прыпеў да іншых песнапенняў. У шырокі ўжытак яна ўвайшла яшчэ ў 1 ст. у так званыя апостальскія часы і пры спяванні ў гонар св. Тройцы звычайна паўтаралася тройчы. Алілуя выконвалася ў хрысціянскіх цэрквах і як самастойная песня.

Літаратура

Alleluia-Melodien, hrsg. v. K.Schlager. Bd. I: Bis 1100 // Monumenta Monodica Medii Aevi, VII (1968) Schlager K. Thematischer Katalog der ältesten Alleluia-Melodien aus Handschriften des 10. und 11. Jahrhunderts. München, 1965 Jammers E. Das Alleluia in der Gregorianischen Messe. Münster, 1973

Катэгорыя:Хрысціянскае набажэнства Катэгорыя:Псалмы