Феафа́н Грэк (1330—50-я г., Візантыя — паміж 1405—15) — іканапісец, мініяцюрыст, майстар манументальных роспісаў.
Біяграфія
Працаваў у Візантыі і Старажытнай Русі. Распісваў цэрквы ў Канстанцінопалі, Галаце, Халкедоне, Кафе (Феадосія); на Русі — ў Ноўгарадзе (1378), у Маскоўскім Крамлі (1395, з Сімяонам Чорным), Архангельскі (1399) і Благавешчанскі (1405; з А. Рублёвым і Прохарам з Гарадца) саборы. Працаваў таксама ў Серпухаве, Ніжнім Ноўгарадзе, магчыма, у Каломне і Пераслаўлі-Залескім.
Феафану Грэку прыпісваюць абразы дэісуснага чына Благавешчанскага сабора ў Маскоўскім Крамлі: «Спас», «Маці Божая Данская», «Іаан Прадцеча» (пры ўдзеле і пад яго кіраўніцтвам выкананы іншыя абразы гэтага і святочнага чыноў).
Адкрыў у Маскве майстэрню, якая стварала абразы і мініяцюры.
Творчасць адметная драматычна-эмацыянальнай трактоўкай вобразаў, дынамічнай кампазіцыяй, стрыманым каларытам, пластычнасцю выяў, падкрэслена смелым і дакладным накладаннем светлавых блікаў.
Літаратура Феафан Грэк // С. 341—342. Алпатов М. В. Феофан Грек. М., 1979. Вздорнов Г. И. Феофан Грек: Творч. наследие. М., 1983.
Спасылкі
Катэгорыя:Мастацтва Русі Катэгорыя:Мастакі Старажытнай Русі Катэгорыя:Мастакі Візантыі Катэгорыя:Мастацтва Візантыі