Ліяфі́л зрослы, Салянка (Leucocybe connata) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства .

Апісанне

Шапка дыяметрам 4—8 см, пукатая, потым пляскатая, з хваліста-сагнутым краем, белая, пазней ледзь жаўтавата-бураватая. Пласцінкі рэдкія, шырокія, прырослыя зубцом, белыя, потым крэмавыя або шараватыя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, потым часта амаль пустая ў сярэдзіне, белая, каля асновы з апушкай міцэлію.

Экалогія

Трапляецца на ўзлесках, у садах і парках, звычайна вялікімі зросткамі ад адной асновы.

Літаратура

Катэгорыя:Радоўкавыя Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Грыбы на марках