Расходнік, Седум, Зайцава капуста, Зайцовая капуста (Sedum) — род кветкавых раслін сямейства .
Апісанне Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны-сукуленты вышынёю 4—80 см. Сцяблы прамастойныя або сцелюцца. Лісце сакаўное, рознай формы і колеру. Кветкі белыя, жоўтыя, пурпуровыя або блакітныя, у шчыткападобных ці мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматлістоўка.
Віды і экалогія Род налічвае каля 600 відаў (392 відыSedum // The Plant List). Распаўсюджаны ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, пераважна на тэрыторыі Еўразіі. Некалькі відаў у Паўночнай Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы (Перу).
На тэрыторыі Беларусі 6 відаў. Найбольш пашыраныя , , . Растуць на лугах, палях, каля дарог, у лясах; цвітуць у маі—жніўні.
Значэнне і выкарыстанне
Меданосы. Вырошчваюцца як дэкаратыўныя бардзюрныя расліны. Лекавыя расліны.
Літаратура
Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ, 1979.
Спасылкі
Sedum // ИАС «ООПТ России»